Нябожчыкi i прывiды Автор: Анри Гуго Жанр: История: прочее https://coollib.cc/b/16403-anri-gugo-nyabozhchyiki-i-pryividyi Гуго Анри Нябожчыкi i прывiды (на белорусском языке) Анры Гуго Нябожчыкi i прывiды Пераклад: Л. Казыра 12 верасня 1322 года манах Сiкрэ, сакратар суда Святой iнквiзiцыi горада Тулузы, вёў пратакол допыту Жана Цiсрана. Справа была самая звычайная, калi не сказаць дробная. Пра гэта сведчыла i спакойная абстаноўка, якая панавала на працэсе. Праўда, Жан Цiсран абвiнавачваўся ў даволi рэдкiм злачынстве, аднак здзейснена яно было без умяшання сатаны, i таму, напэўна, галоўны абвiнаваўца епiскап Турб'е - хударлявы суровы чалавек не надта багатага, але надзвычай вострага розуму - лагодна, амаль што па-бацькоўску вёў допыт. Такую лагоднасць у наш час зрэдку дазваляюць сабе камiсары палiцыi, калi маюць справу з маладымi неспрактыкаванымi злачынцамi. Падобна было на тое, што змiрыўся са сваёй няшчаснай доляй i Жан Цiсран, якi ўсё жыццё быў парабкам i наймаўся на службу да заможных людзей. Вось ...