Вяртанне да сябе Автор: Міхась Герчык Жанр: Советская проза https://coollib.cc/b/741194-mihas-gerchyik-vyartanne-da-syabe Літасць, не праганяйце літасць з нашага грамадства, таму што без яе, без літасці, яно разваліцца.Ф.М. ДастаеўскіРАЗДЗЕЛ ПЕРШЫ1 У ноч з чацвярга на пятніцу ад радыёхірургаў дзяжурыць па клініцы выпадала Надзі Каламійцавай, але ў яе захварэла дачка, і яна яшчэ зранку пачала падшукваць сабе замену. Найбольш спадзявалася доктар Каламійцава на Анатоля Сяргеевіча Малышава, пажылога, добрага і спагадлівага чалавека. У Малышава была вялікая сям’я, аж пяцёра дзяцей, усе дзяўчаты, старэйшыя ўжо нявесты, і хоць Анатоль Сяргеевіч працаваў на паўтары стаўкі, але ўсё роўна вечна скардзіўся, што не хапае грошай, і ахвотна дзяжурыў за ўсіх, хто яго прасіў, не толькі ў буднія дні ці ў выхадныя, а нават і ў святы: у такой сям’і дзесятка-другая заўсёды спатрэбіцца. Аднак на гэты раз Малышаў не даў Каламійцавай нават слов ... https://coollib.cci/94/741194/cover_cl71.webp